среда, 18 сентября 2019 г.

Паважаныя аматары слова! 

Вітаю Вас на старонцы свайго блога. Рада, што вы знайшлі час для сустрэчы з роднай мовай і літаратурай! Пазнавайце ўсё роднае з захапленнем! 

Родная мова ўваходзіць у наша жыццё з вуснаў маці. Прыгожае гучанне роднага слова мы пачынаем успрымаць з матчыных песень, цудоўных беларускіх казак, легендаў, паданняў. 3 роднай мовай мы пакідаем бацькоўскі парог, выпраўляючыся ў далёкія вандраванні.
Мова — душа народа, векавая праца многіх пакаленняў, люстэрка духоўнага жыцця і творчасці грамадства.

 I сёння гонар і абавязак усіх нас — шанаваць родную мову, садзейнічаць яе развіццю і росквіту. 

Спадзяюся, матэрыялы блога дапамогуць палюбіць родную мову - наш галоўны і неацэнны скарб!